Плакат прысвечаны Дню беларускага пісьменства, прызначаны для афармлення кабінета, класнага пакоя, хола. З дапамогай ілюстрацый плаката можна пачаць размову з дзецьмі пра сувязь беларускай гісторыі і культуры з друкаванымі выданнямі нашай роднай зямлі. Плакат дапаможа зацікавіць дзяцей гісторыяй беларускага кнігадрукавання. Плакат адрасаваны настаўнікам пачатковай школы, класным кіраўнікам.