Практыкум складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і вучэбным дапаможнікам для 4-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і мае на мэце зрабіць больш паспяховым працэс засваення вучэбнага матэрыялу. Задання прапануюцца розных узроўняў складанасці, маюць творчы характар, павышаюць пісьменнасць і паспяховасць вучняў. Падабраныя практыкаванні можна выконваць падчас вывучэння адпаведных тэм на ўроку або дома пры арганізацыі паўтарэння і замацавання ведаў. Адрасуецца вучням 4-х класаў, настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і бацькам. Дапаможнік для вучняў устаноў агульная сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.