Дапаможнік складзены ў адпаведнасці з падручнікам для 2-га класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання (аўтар В.І. Свірыдзенка) і мае на мэце зрабіць больш паспяховым працэс засваення вучэбнага матэрыялу. Заданні прапануюцца розных узроўняў складанасці, маюць творчы характар, павышаюць пісьменнасць і паспяховасць вучняў. Падабраныя практыкаванні можна выконваць падчас вывучэння адпаведных тэм на ўроку або дома пры арганізацыі паўтарэння і замацавання ведаў. Адрасуецца вучням 2-х класаў, педагогам І ступені агульнай сярэдняй адукацыі і бацькам.