Літаратурнае чытанне. Тэматычны кантроль. 4 клас

3,99
р.
Прапанаваныя тэставыя заданні распрацаваны да твораў кожнага тэматычнага раздзела вучэбнага дапаможніка “Літаратурнае чытанне”. У адпаведнасці з патрабаваннямі да правядзення праверкі ўзроўню сфарміраванасці чытацкіх уменняў вучняў усе тэсты складаюцца з пяці заданняў, якія падаюцца ў парадку іх ускладнення ад першаснага ўспрымання твора да разумення яго асноўнай думкі. Заданні прадстаўлены ў трох раўназначных варыянтах, якія настаўнік па сваім жаданні можа выкарыстаць для размеркавання паміж вучнямі.

Змешчаныя ў дапаможніку заданні могуць выкарыстоўвацца адасоблена ў працэсе арганізацыі працы з творам на ўроку вывучэння новага матэрыялу, а таксама для правядзення паўрочнага кантролю ў выглядзе дыферэнцыраванага індывідуальнага ці франтальнага вуснага або пісьмовага апытання на этапе праверкі дамашняга задання.

Издательство: Адукацыя і выхаванне

Предмет: Беларуская лiтаратура

Класс: 4 класс

Вид издания: Самостоятельные и контрольные работы

Количество страниц: 40

Формат: 170х240 мм

Переплёт: мягкий