Комплексны трэнажор па беларускай мове. 2 клас

6,10
р.
Комплексны трэнажор прызначаны для развіцця арфаграфічнай зоркасці, замацавання ведаў і ўдасканалення практычных уменняў па беларускай мове.
Дапаможнік уключае практыкаванні па ўсіх тэмах, якія вывучаюцца ў 2-м класе. Заданні згрупаваны па прынцыпе ад простага да складанага, што дапаможа не толькі замацаваць навыкі, атрыманыя на ўроках беларускай мовы, але і развіць іх. Правілы, размешчаныя ў пачатку кожнай тэмы, дазволяць паўтарыць пройдзены матэрыял і стануць апорай для пошуку правільнага адказу.
Побач з заданнем намаляваны вожык. Калі практыкаванне выканана правільна, дзіця зафарбоўвае іголкі вожыка зялёным колерам. Калі дапушчаны 1-2 памылкі – жоўтым колерам. Калі памылак 3 і больш – чырвоным.Такі прыём дапаможа развіць у вучныў навыкі самаправеркі, самакантролю і самаацэнкі.

Издательство: Адукацыя і выхаванне

Год издания: 2022

Предмет: Беларуская мова

Количество страниц: 72

Формат: 20×14,5 см

Класс: 2 класс