Рабочы сшытак да «Буквара»

5,90
р.
Рабочы сшытак да «Буквара» (аўтары В. І. Свірыдзенка, В. І. Цірынава) ўваходзіць у склад новага вучэбна-метадычнага комплексу па навучанні грамаце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Усе заданні дапаможніка адпавядаюць зместу вучэбнай праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выкарыстанне рабочага сшытка ў комплексе з букваром дазволіць арганізаваць практычную дзейнасць вучняў на ўроках навучання грамаце. Заданні забяспечваюць эфектыўную адпрацоўку асвоеных спосабаў дзеянняў, уключаючы запамінанне графічнага аблічча літар, гукавы аналіз слоў, усвядомленае чытанне слоў і сказаў з вывучанымі літарамі.

Адрасуецца вучням 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, настаўнікам пачатковых класаў, а таксама бацькам для арганізацыі індывідуальнай работы з дзецьмі.

Издательство: Аверсэв

Количество страниц: 48

Год издания: 2025

Переплёт: мягкий

Предмет: Беларуская мова

Класс: 1 класс

Формат: 70х90 1/16

Вид издания: Рабочие тетради

Автор: Свірыдзенка В. І., Цірынава В. І.

ISBN/штрихкод: 9789851985285