Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Якімі рамёствамі займаліся нашы продкі? Ці захаваліся іх сакрэты майстэрства? Якое значэнне і прызначэнне ў дзіўных рэчаў мінулага? Iлюстраванае выданне адказвае на гэтыя і іншыя пытанні па тэме народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Дапамагае даведацца больш пра нашу культуру, адчуць яе багацце. Адрасавана малодшым школьнікам.