Мая першая пропісь. Элементы і літары. 1 клас

7,50
р.
Пісьмо -- дастаткова складаны навык, які патрабуе каардынацыі тонкіх рухаў рукі (дробнай маторыкі), дасканалага зрокавага ўспрымання, пачуцця рытму і адвольнай увагі. З гэтай прычыны ў дадзеным выданні практыкаванні, накіраваныя непасрэдна на выпрацоўку навыку напісання асноўных элементаў літар, іх спалучэнняў і развіццё вакамера, спалучаюцца з графічнымі заданнямі, якія садзейнічаюць фарміраванню ўмення арыентавацца на прасторы ліста паперы, дазваляюць праз маляванне і абвядзенне контураў прадметаў па пункцірных лініях набыць (удасканаліць) неабходны вопыт графічных рухаў, весці лінію зверху ўніз і злева направа.
Рэкамендуем выкарыстоўваць сшытак для дадатковых індывідуальных заняткаў з першакласнікамі падчас авалодання імі навыкамі пісьма. З правага боку старонкі пададзены ўзоры элементаў і літар спецыяльна для леварукіх дзяцей. Пры рабоце з дапаможнікам важна, каб дзіця не нервавалася і не напружвала руку. Варта рабіць перапынкі цераз кожныя 3-5 мінут пісьма, чаргаваць розныя віды дзейнасці.

Издательство: Адукацыя і выхаванне

Количество страниц: 48

Год издания: 2026

Переплёт: мягкий

Предмет: Обучение грамоте

Предмет: Беларуская мова

Класс: 1 класс

Вид издания: Пратикумы/Рабочие тетради

ISBN/штрихкод: 70×100 1/16

Автор: Г. М. Федаровіч