Зборнiк матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

2,00
р.
8,50
р.
Рэкамендованы навукова-метадычнай установай «Адукацыя Выхавання"
Асноўная мэта зборніка — дапамагчы настаўнікам бе­ларускай мовы, якія працуюць у 9-­м класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мо вамі навучання, падрыхтаваць вучняў, што засвоілі аду кацыйную праграму на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, да выпускнога экзамену па беларускай мове (пераказу), які прадугледжвае ацэнку сфарміраванасці ў вучняў моўныхі камунікатыўных уменняў і навыкаў.
Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену складзе­ны ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы па беларускай мове за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Уключаныя ў зборнік тэксты пераказаў падабраны з улікам наяўнасці ў іх асноўных арфаграм і пунктаграм, вывучэнне якіх прадугледжана праграмай па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аб’ём тэк­стаў складаецца з 240—340 слоў, што адпавядае патрабаванням «Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі».
У зборнік увайшлі мастацкія, публіцыстычныя, навуковыя тэксты, якія маюць пазнавальную і выхаваўчую каштоўнасць, характарызуюцца дакладнасцю, багаццем і выразнасцю мовы.
Прапанаваныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для правядзення на працягу вучэбнага года як кантрольных, так і навучальных пераказаў. У якасці навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сціслыя, выбарачныя пераказы, пераказы з дадатковымі заданнямі. У якасці кантрольных — падрабязныя пераказы.
Тэксты згрупаваны па раздзелах (легенды і паданні, вядомыя людзі Беларусі, спадчына, прырода і адносіны да яе, узаемаадносіны людзей, свет дзяцінства, ваенныя падзеі і інш.), сутнасць якіх перадаецца з дапамогай падабраных выказванняў з твораў беларускіх пісьменнікаў.

Издательство: Академия Образования

Предмет: Беларуская мова

Количество страниц: 208

Год издания: 2025

Переплёт: мягкий

Формат: 60х84/16

Класс: 9 класс

Вид издания: Подготовка к экзаменам

Автор: Валочка Г.М., Булаўкіна І.У., Зелянко В.У.