Рабочы сшытак падрыхтаваны згодна з вучэбнай праграмай па беларускай мове і дапаўняе вучэбны дапаможнік для 5 класа. Заданні і практыкаванні прапануюцца розных узроўняў складанасці, маюць творчы характар, развіваюць здольнасці вучняў. Выданне дапаможа праверыць і замацаваць набытыя веды непасрэдна на ўроку ці дома. Адрасуецца вучням 5 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.