Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» змяшчае два творы вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай, напісаныя ў нязвыклай для айчыннай літаратуры форме. Аўтабіяграфічныя рэфлексіі «Дыханне попелу» — гэта асэнсаванне пісьменніцай свайго жыццёвага шляху і ўнутранага свету, што ператварае асабісты досвед у адкрыты дыялог з чытачом. Раман «Запавет Фаўста» пабудаваны па схеме алхімічнага працэсу, так званага Вялікага Дзеяння — сімвала духоўнага самаўдасканалення, унутранага росту чалавека ў выпрабаваннях. Творы ў прафесійным агучванні можна праслухаць з дапамогай QR-кодаў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.