Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала прозу пісьменнікаў некалькіх пакаленняў. Невялікія творы прысвечаны невычэрпнай тэме ўзаемаадносін паміж людзьмі і духоўных пошукаў чалавека. Аўтары паказваюць, як па-рознаму можа праяўляцца любоў і як яна ўплывае на лёс людзей. Апавяданні ў прафесійным агучванні можна праслухаць з дапамогай QR-кодаў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.