Зборнiк матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

15,00
р.
Рэкамендованы навукова-метадычнай установай «Адукацыя Выхавання"
Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы па беларускай мове за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Асноўная мэта зборніка – падрыхтаваць выпускнікоў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі да выпускнога экзамену па беларускай мове (пераказу), які прадугледжвае ацэнку сфарміраванасці ў вучняў моўных і камунікатыўных уменняў і навыкаў.
Прапанаваныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для правядзення як кантрольных, так і навучальных пераказаў. У якасці навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сціслыя, выбарачныя пераказы, пераказы з дадатковымі заданнямі. У якасці кантрольных – толькі падрабязныя пераказы.
У зборнік увайшлі мастацкія, публіцыстычныя, навукова-папулярныя тэксты, якія маюць пазнавальную і выхаваўчую каштоўнасць, характарызуюцца дакладнасцю, багаццем і выразнасцю мовы.
Тэксты згрупаваны па пяці раздзелах (легенды і паданні, вядомыя людзі Беларусі, спадчына, прырода і адносіны да яе, узаемаадносіны людзей, свет дзяцінства, ваенныя падзеі і інш.), сутнасць якіх перадаецца з дапамогай падабраных выказванняў з твораў беларускіх пісьменнікаў.
Аб’ём тэкстаў, што адпавядае патрабаванням «Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі» і складае 240 - 340 слоў.
Уключаныя ў зборнік тэксты пераказаў падабраны з улікам наяўнасці ў іх асноўных арфаграм і пунктаграм, вывучэнне якіх прадугледжана праграмай па беларускай мове для ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Издательство: Академия Образования

Предмет: Беларуская мова

Год издания: 2026

Переплёт: мягкий

Формат: 60х84/16

Класс: 9 класс

Вид издания: Подготовка к экзаменам

Автор: Валочка Г.М., Булаўкіна І.У., Зелянко В.У.